Аб заняпадзе беларускае мовы ў ВКЛ
Умовы заняпаду беларускае мовы ў ВКЛ.
ВКЛ нясумненна сталася пэрыядам квітненьня беларускае мовы. Тая літаратурная ды філялягічная спадчына мае быць перагледзенай сьмялейша. Але той рок таксама абумовіў пэўныя працэсы што папрыялі заняпаду беларусчызны, а менавіта пераходу яе з лінгва-франка Усходняе Эўропы да гутарковага сродку зносінаў.
Умовы для квітненьня пэўнае мовы ў ВКЛ былі падтрымка з боку дзейснай часткі грамадзтва, зрэшты як гэта й ёсьць у любой краіне тады й цяпер. Пад дзейснай часткай насельніцтва я маю на ўвазе тыя групы грамадзтва што выпаўнялі важкую ролю ў жыцьці краіны ў тыя часы. Як і ў іншых буйных эўрапейскіх краінах, у ВКЛ імі былі мяшчанства ды шляхта. Дазволю сабе адысьці ад тэмы, згадваючы што розьніца паміж пазьнейшым лёсам Эўропы на захад ад Лабы ды абшарамі на ўсходзе гэта акурат суадносіны гэных дзвюх частак. Зь цягам часу на Захадзе мяшчанства альбо буржуазія сталіся вызначальным фактарам разьвіцьця, у той час як край на ўсход ад Лабы быў больш сярэднявечным зза вельшае важкасьці прывеліяванага саслоўя.
Абшары на якіх разьмясьцілася Вялікае Княства Літоўскае, былі перш за ўсё краінамі дзе людзі жылі праз гандаль. Старадаўняя Беларусь была перш за ўсё краем местаў, ці Гардарыкам, як яе яшчэ звалі нарманы. Менавіта таму, роля звычайнае, штодзённае мовы была ацэнена тутака хутчэй чым дзе колечы яшчэ ў Эўропе. Полацак, Віцебск, Тураў, Наваградак, Менск, Заслаўе, Горадня ды йншыя месты былі асяродкамі квітненьня, зза гэтага мова штодзённых зносінаў, што была адрознаю ад эклізіястычнае мовы царквы сталася вызначальнаю. Гэтак сталася гістарычна, што моцны й мудры ўладар супрацоўнічаў акурат зь местамі а ня са шляхтаю. Пэрыяд Залатога Веку ў Вялікім Княстве Літоўскім выпаў менавіта на пэрыяд найвышэйшага роўню урбанізацыі. Арыстакратыя ж хаўрусьнічала з каронай едылесь калі яе інтарэсы, што ня абавязкова былі йнтарэсамі дзяржавы, супадалі. Узмацненьне местаў, дзе была закладзеная новая эканамічная сыстэма рынку ня супадала з эканомікай фэадалізму, таму гісторыя суіснаваньня гэных сыстэмаў прыводзілі да канфліктаў у грамадзтве.
Беларуская мова была агульнаўжываемым сродкам камунікацыяў ва Усходняй Эўропе аж да другое паловы 16-га стагоддзя. Чаму менавіта ў гэты час пачаўся гэты спад у карысьць польскае мовы, якая адносна нядаўна ня лічылася доўгі час вартай ужытку між польскае эліты. Справа ў тым што Літва ў той час была зьнясілена вайною з Масковіяй. Лівонская вайна, насамрэч нанесла яшчэ большы адбітак на далейшае разьвіцьцё Літвы чым лічылася. Як вядома яна падштурхнула ВКЛ на вунію з Польшчай, але гэта ня было надта балючым крокам, акрым таго што літоўская шляхта згубіла Украіну. Найвялікшая бяда тае вайны была зьнішчэньне аднаго з найбуйнейшых местаў у Эўропе, якое здарылася быці духовым ды эканамічным цэнтрам Літвы беларускамоўнай -- Полацак. Пры тым быў дэваставаны ня толькі 100-тысячны сталец Крыўя але й сам Полацкі край, што быў на той час самым разьвітым ц Літве. Полацак дамогся зацнага становішча ў Эўропе. Кемлівыя дыпляматы, палачане здолелі забясьпечыць сабе роўнасьць правоў з немчынамі што ў свой час захапілі ад іх Дольнадзьвіньне, як празь сябе гэтак і праз Вялікіх Князёў падтрымліваючы іх у вайсковых кампаніях супарат Ордэну. Крыўе зьвязвала з сабой тыя важныя эканамічныя зоны ВКЛ, як Панямоньне ды Палесьсе. Гэта было нібы Віслянская аглямэрацыя ў Польшчу што папрыяла ўзмацненьню польскае мовы.
Румаваньне Полаччыны прынесла вялізарныя эканамічныя страты Літве. Акрым таго краіна была пазбаўлена матэрыяльнае асновы для падтрымкі сваёй мовы.

0 Comments:
Post a Comment
<< Home