Name:
Location: Jacksonville, Florida, United States

Friday, April 21, 2006

Беларусь і Захад.

Беларусь ніколі ня адрывалася ад заходняе цывілізацыі, нат у час саветаў.
Пэрыяд Залатога веку ня быў набліжэньнем да традыцыяў захаду, а Крэўская вунія ня мусіць апраўдвацца далучэньнем Літвы да эўрапейскага сьвету. Літва ўжо была тамака. Наадварот, хаўрус з Польшчай, на маю думку, папрыяў аддаленьню Літвы ад заходняе цывілізацыі.
Пакуль мы ня разьбярэмся з гэнымі пытаньнямі мы ня будзем здольнымі ўсьведамляць сябе паўныпраўнымі чэльцамі Эўропы. Дагэтуль, на вялікі жаль, намаганьні беларускіх гісторыкаў, імкнула давесьці тое што як раней усё было на заходні ўзор. Што мы, ліцьвіны, маўляў, у свой час былі файнымі вучнямі Захаду, ды спажыўцамі яго здабыткаў.
Вернемся да пытаньня мескага самакіраваньня. Што сапраўды яднала нас з Захадам гэта йснаваньне вольных местаў. Першым горадам з майдэборскім прывілеем была Вільня. Менск жа атрымаў яго толькі ў 1499м годзе! Што гэта ў параўнаньні зь Нямеччынай ці Францыяй Так, адсталасьць, неасьведчанасьць, згодна з наскімі гісторыкамі.
Але не! Беларускія месты набылі самакіраваньне значна раней. Прынамсі з самага пачатку, альбо блізка да самага пачатку. Гэта было веча. Калі ў Расеі ды на пэўны час на Украіне яно было вынішчана, то ў Беларусі яно трансфармавалася ў нешта йншае. Гэта значыць Беларусь заўжды знаходзілася ў рэчышчы эўрапейскае прававое культуры.
Наданьне майдэборскіх прывілеяў старажытным местам Літвы было ня далучэньне апошніх да эўрапейскасьці, рэканфэрмацыя, ці рэфармаваньне іхняга статусу. Майдэбурскі ўзор спрашчаў дзяржаўнае ўладкаваньне. Тым не менш, гаспадары Літвы ня здолелі пайсьці супроць існуючых традыцыяў, дазволіўшы навотнай сыстэме прыжыцца з старадаўнімі паконамі тых мэтраполіяў. Едылесь мястэчкі ды новаўтвораныя месты, па сваёй маладосьці падыходзлі непасрэдна пад саксонскую мадэль. Прыкладам стаў былы замак Крывы-Град, ці пазьней Вільня

0 Comments:

Post a Comment

<< Home